Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўмгертнэр пад хатнім арыштам

абноўлена

Кіраўніка «Ўралкалію» Ўладзіслава Баўмгертнэра перавялі з турмы КДБ пад хатні арышт, паведаміў журналістам яго адвакат Аляксей Басістаў.

Цяпер бізнэсмэн знаходзіцца ў здымнай кватэры ў адным з раёнаў Менску.

Баўмгертнэр знаходзіцца пад кругласуткавым назіраньнім КДБ.

Да яго пусьцілі маці, якая напярэдадні прыляцела ў Менск у надзеі на спатканьне з сынам у турме КДБ.


Баўмгертрнэр жыве ў трохпакаёвай кватэры з 4 апэратыўнікамі


Гарачка: «Адвакаты не абмежаваныя ў доступе да Баўмгертнэра»


Бялкоўскі: Калі не дамовяцца наконт калію, Баўмгертнэр вернецца ў турму


Коктыш: Лукашэнка можа падарыць Баўмгертнэра Пуціну


Сьледчы камітэт: абвінавачаньне Баўмгертнэру застаецца тым жа


Карагін: адрас кватэры Баўмгертнэра невядомы


Абарона Баўмгертнэра не выключае, што абскрадзіць хатні арышт


Абарона Баўмгертнэра не выключае, што абскардзіць хатні арышт, паведамляе рэспубліканская калегія адвакатаў Беларусі са спасылкай на адну абаронцаў Ганну Славіну. Славіна ўдакладніла, што ў цяперашні час адвакаты каардынуюць свае дзеяньні «ў сувязі з новымі ўмовамі», перадае РІА «Новости».


Генпракуратура Баўмгертнэра не камэнтуе


ЗА КВАТЭРУ ЗАПЛАЦІЎ ГАРАЧКА


Расейскі адвакат Уладзіслава Баўмгертнэра Аляксей Басістаў паведамляе падрабязнасьці вызваленьня генэральнага дырэктара «Уралкалію» пад хатні арышт: «Гэта было абсалютна нечакана. Уначы выклікалі адваката. Выклікалі маму Ўладзіслава. Перавезьлі на гэтую кватэру. Кватэру асабіста падбіралі супрацоўнікі КДБ. Аплаціў яе адвакат Дзьмітры Гарачка».

26 верасьня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін наведае Беларусь. Пуцін і Лукашэнка будуць назіраць за стратэгічнымі вучэньнямі «Захад-2013».
Маці Ўладзіслава Баўмгертнэра Тацьцяна Ягораўна, па словах Басістава, жыве разам з сынам. Раней яна знаходзілася ў гатэлі.

Адвакат Дзьмітры Гарачка пацьвяджае, што Баўмгертнэр знаходзіцца пад хатнім арыштам на здымнай кватэры. Як доўга працягнецца хатні арышт, Гарачка ня ведае.


Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы ў Менску 26 жніўня. Яго зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар КДБ і абвінавацілі ў злоўжываньнях. Сьледчыя органы Беларусі лічаць, што Баўмгертнэр і шэраг іншых топ-мэнэджэраў Беларускай калійнай кампаніі нанесьлі страты «Беларуськалію» і БКК у памеры да 100 мільёнаў даляраў.


ХАТНІ АРЫШТ У БЕЛАРУСІ


Паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, асобам, якія знаходзяцца пад хатнім арыштам, забаронена:

  • выходзіць з жытла цалкам або ў пэўны час;
  • весьці тэлефонныя перамовы, карыстацца сродкамі сувязі;
  • мець зносіны з пэўнымі асобамі і прымаць каго б там ні было ў сябе.

У розныя часы пад хатнім арыштаў у Беларусі былі:
  • кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2010-га году Уладзімер Някляеў
  • журналістка Ірына Халіп
  • сьледчая Сьвятлана Байкова
  • колішніяя кіраўніца справамі прэзыдэнта Галіна Жураўкова
  • былая кіраўніца Нацыянальнага банку Тамара Віньнікава
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG