Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода з Аленай Радкевіч ад 20:00. За які гімн вы б пабіліся?


Беларускія СМІ абляцела інфармацыя пра баранавіцкую настаўніцу, якая нібыта зьбіла школьніцу за адмову слухаць афіцыйны гімн. Паводле бацькоў, дзевяцігадовая дзяўчынка паспрабавала закрыць сабе вушы, за што настаўніца надавала ёй па руках, давёўшы дзяўчынку да сьлёз.

Каб разабрацца з інцыдэнтам, на сёньня была прызначаная агульная сустрэча дырэкцыі з бацькамі і настаўніцай. Пра вынікі распавядзе Каардынатарка Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Тацяна Малашчанка, мама пакрыўджанай школьніцы.

Патэлефануйце ў жывы эфір і выкажыце сваё меркаваньне: якая песьня найбольш падыходзіць на ролю беларускага гімну? Што павінна быць, а чаго не — у гімне сучаснай эўрапейскай дзяржавы? Трэба мяняць гімны сугучна часу альбо захоўваць вернасьць традыцыі? Тэлефон жывога эфіру 651 42 04.
  • 16x9 Image

    Алена Радкевіч

    Журналістка. Працавала вядучай радыёстанцыі «Беларуская Маладзёжная», карэспандэнткай Бі-Бі-Сі, расейскай незалежнай прэсы, удзельнічала ў самвыдаце. З Радыё Свабода ад 1991.

XS
SM
MD
LG