Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакаты сустракаліся з Баўмгертнэрам


Уладзіслаў Баўмгертнэр

Уладзіслаў Баўмгертнэр

Сёньня адвакаты генэральнага дырэктара «Ўралкалія» наведалі яго ў СІЗА КДБ. «Ніякай новай інфармацыі пакуль няма, але там усё ў парадку», — паведаміў Радыё Свабода расейскі адвакат Баўмгертнэра Аляксей Басістаў.

Таксама стала вядома, што адвакаты настойваюць на сустрэчы з кіраўніцтвам Генэральнай пракуратуры Беларусі. Яны плянуюць асабіста выкласьці довады ў абарону правоў і законных інтарэсаў Баўмгертнэра, — паведамілі агенцтву «Интерфакс-Запад» у Менскай абласной калегіі адвакатаў.

Пра сустрэчу з Баўмгертнэрам таксама просіць амбасада Расеі ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG