Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч хадайнічае пра месца ў Радзе бясьпекі ААН для Ўкраіны і яе суседзяў


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч заклікаў рэфармаваць Раду бясьпекі ААН, прадаставіўшы адзін голас Украіне і яе ўсходнеэўрапейскім суседзям.

Пра гэта ён заявіў, выступаючы з трыбуны Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, паведамляе ўкраінскі партал фраза.ua

«Крытычна важным, на нашу думку, зьяўляецца больш хуткае дасягненьне прагрэсу ў мадэрнізацыі Рады бясьпекі ААН», - сказаў украінскі прэзыдэнт. На думку Януковіча, рэфармаваньне Рады бясьпекі ААН павінна ўлічваць інтарэсы ўсіх рэгіянальных групаў, у тым ліку і усходнеэўрапейскай.

«Гаворка ідзе аб неабходнасьці прадастаўленьня дзяржавам нашага рэгіёну аднаго дадатковага месца нясталага члена ў складзе пашыранай Рады бясьпекі», - адзначыў Януковіч. На яго думку, цяпер у перамоўным працэсе па мадэрнізацыі ААН назіраецца стагнацыя.

Па вызначэньні ААН у рэгіён Усходняй Эўропы ўваходзяць Баўгарыя, Беларусь, Вугоршчына, Малдова, Польшча, Расея, Румынія, Славакія і Ўкраіна і Чэхія.
XS
SM
MD
LG