Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч: Эўразійскі працэс прасоўваецца зь цяжкасьцю


Прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч канстатуе цяжкасьці ў распрацоўцы праекту Эўразійскага эканамічнага зьвязу.

«Што тычыцца пытаньняў парадку дня, першае — гэта праца над праектам дамовы па Эўразійскаму эканамічнаму зьвязу. Вымушаны канстатаваць, (...) што ў цэлым працэс гэты прасоўваецца зь цяжкасьцю», — заявіў Мясьніковіч на пасяджэньні Вышэйшай Эўразійскай рады на ўзроўні кіраўнікоў урадаў.

«Хоць створана 12 працоўных групаў калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі, але яснасьці пакуль няма па многіх пытаньнях», — дадаў Мясьніковіч.

Эўразійскі эканамічны зьвяз Расеі, Беларусі і Казахстану павінен запрацаваць да 2014-га году, нагадвае РИА «Новости».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG