Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Тарасэвіч стаў ляўрэатам прэміі імя Норвіда


Статуэтку й чэк на 20 тысяч злотых мастак атрымаў падчас урачыстасьці ў Каралеўскім замку ў Варшаве, паведамляе сайт Беларускай службы Польскага радыё.

Лявон Тарасэвіч стаў ляўрэатам Прэміі імя Цыпрыяна Норвіда ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва».

Узнагароду мастак здабыў за выставу ў галерэі «Spokojna», а таксама адкрытай галерэі ў Доме Палёніі ў Варшаве.

Лявон Тарасэвіч вучыўся ў варшаўскай Акадэміі мастацтваў. Удзельнічаў у шэрагу выставаў у Польшчы й за мяжой. Прадстаўляў Польшчу на 49-ым Біенале мастацтва ў Вэнэцыі. У сваёй творчасьці мастак часта выкарыстоўвае публічную прастору, ствараючы мастацкія інсталяцыі вялікіх памераў. Свае працы Тарасэвіч ствараў на плошчы ў Барсэлёне, у падземных паркінгах у Міляне й варшаўскай галерэі «Zachęta».

Уручэньне Прэміі імя Цыпрыяна Норвіда адбылося ў 192-ую гадавіну з дня нараджэньня клясыка польскай літаратуры. Узнагароды прысуджаюцца ў намінацыях: літаратура, музыка, тэатар, выяўленчае мастацтва.
XS
SM
MD
LG