Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чайка не дамогся зьменаў у статусе Баўмгертнэра


Юры Чайка

Юры Чайка

Як заявілі 24 верасьня ў генпракуратуры Беларусі, зьменаў у статусе гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра пакуль няма.

24 верасьня генпракурор Расеі Юры Чайка знаходзіўся ў Менску, дзе абмяркоўваў сытуацыю вакол Баўмгертнэра, перадае РІА «Новости».

Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы ў Менску 26 жніўня. Яго зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар КДБ і абвінавацілі ў злоўжываньнях. Сьледчыя органы Беларусі лічаць, што Баўмгертнэр і шэраг іншых топ-мэнэджэраў Беларускай калійнай кампаніі нанесьлі страты «Беларуськалію» і БКК у памеры да 100 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG