Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як правільна назваць дзіця?


Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі распачынаюць восеньскі цыкль моўных сустрэчаў у «Арт-сядзібе». Кожны ўдзельнік гэтай і наступнай «Моўнай сустрэчы» атрымае падарунак ад Радыё Свабода — кнігу «Слоўнік Свабоды».

У гэтую сераду, 25 верасьня а 18:30, наведнікі чарговай сустрэчы разам зь Вінцуком Вячоркам будуць разьбірацца зь беларускім імясловам, адказваць на практычныя пытаньні тых, хто мяняе пашпарт, рэгіструе нараджэньне дзіцяці, падпісвае пагадненьне, вядзе дакумэнтацыю.

Вінцук Вячорка: «На сустрэчы ўдзельнікі даведаюцца: ці розныя імёны Дзьмітрый і Зьміцер, Аляксандар і Алесь, Кацярына і Кася? Ці ўсе яны афіцыйныя? Ці пісаць і як пісаць імя па бацьку? Таксама мы разьбярэм, як скланяць прозьвішчы на -а, -о: Адам Бабарэка, Канстанцыя Буйла, Хведар Санько».

Кожны ўдзельнік гэтай і наступнай «Моўнай сустрэчы» атрымае падарунак ад Радыё Свабода — кнігу «Слоўнік Свабоды», якая выйшла ў 2012-м годзе ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG