Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух у менскім мэтрапалітэне адноўлены цалкам


Паводле МНС, прычынай спыненьня мэтро было замыканьне ў электрычнай шафе

МНС паведамляе на свім сайце, што ў 12 гадзін 48 хвілін у МНС паступіла паведамленьне пра задымленне ў тунэлі паміж станцыямі «Усход» і «Барысаўскі тракт» першай лініі мэтро

У выніку кароткага замыканьня ў электрычнай шафе пункту пераключэньня кантактнай рэйкі адбылося спыненьне руху электрацягнікоў у абодвух напрамках. Пацярпелых няма, пасажыры самастойна пакінулі станцыі мэтрапалітэна. У 13:18 рух па першай лініі метрапалітэна адноўлены да станцыі «Маскоўская».

Дадаткова арганізаваны рух двух тралейбусных і аднаго аўтобуснага маршрутаў паміж станцыямі «Маскоўская» і «Уручча».

У 14:04 рух адноўлены цалкам.
XS
SM
MD
LG