Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабода працягвае цыкль «Жыцьцё пасьля раку» пра анкалягічных хворых, якія пасьпяхова лечацца, ведаюць, што рак гэта — не прысуд, і дапамагаюць іншым усьвядоміць гэта і змагацца з хваробай.

Мы хочам паказаць, што пасьля дыягназу рак ёсьць жыцьцё. Іншае, чым было да дыягназу, але гэта жыцьцё, і вельмі многіх людзей яно ўдасканальвае, як напрыклад Ірыну Жыхар, Антона Івашкевіча, Натальлю Сыравегіну. Наперадзе гісторыі Ігара Крэбса, Ірыны Фрэнкель ды іншых людзей. Кожны панядзелак на сайце і ў эфіры Свабоды.

Раскажыце пра ваша жыцьцё пасьля раку. Якім досьведам хацелі б падзяліцца? Як зьмяніліся прыярытэты? Ці зьявілася новае разуменьне сэнсу жыцьця? Дашліце ваш фотаздымак і кароткі тэкст на мэйл radiosvaboda@gmail.com

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG