Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва «Ўралкаліі» ня ведаюць, дзе Баўмгертнэр


«На гэты момант у нас няма дакладнай інфармацыі пра тое, дзе знаходзіцца кіраўнік нашага прадпрыемства», — заявіла сёньня беларускай «Свабодзе» начальнік аддзелу па працы з замежнымі СМІ «Ўралкалія» Натальля Ільіна.

«У нас няма ніякага рэальнага кантакту. Вы ж ведаеце, што беларускім адвакатам забаронена перадаваць інфармацыю. Расейскія адвакаты нанятыя сям’ёй Уладзіслава Баўмгертнэра. Таму непасрэднага кантакту мы фактычна ня маем. І таму мы самі ўважліва сочым за навінамі», — заявіла Ільіна.

Амбасада Расеі ў Беларусі зрабіла запыт на сустрэчу з Уладзіславам Баўмгертнэрам. Як паведаміў Радыё Свабода дарадца амбасады Ўладзімер Марчукоў, пакуль адказу зь беларускага боку няма. Ён нагадаў, што згодна з дыпляматычнымі правіламі адказ павінен паступіць не пазьней як праз трое сутак.

На афіцыйным сайце «Ўралкалія» зьявілася паведамленьне, што кітайская дзяржаўная інвэстыцыйная карпарацыя CIC атрымала 12,5% акцыяў «Уралкалія» па выніках канвэртацыі аблігацыяў. Гэтыя аблігацыі выпусьціла раней кампанія Wadge Holdings Limited, бэнэфіцыярнымі ўладальнікамі якой зьяўляюцца Suleyman Kerimov Foundation, Анатоль Скураў і Філарэт Гальчаў. Сам «Уралкалій» ня ўдзельнічаў непасрэдна ў гэтай зьдзелцы, гаворыцца ў прэсавым рэлізе.

Ва «Ўралкаліі» нам патлумачылі, што гэта «досыць старая зьдзелка. Пра намеры ажыцьцявіць яе было заяўлена яшчэ ў лістападзе 2012 году. І толькі зараз яна завяршылася. Дарэчы, аблігацыі дзейнічалі да 2014 году, да гэтага часу іх трэба было канвэртаваць. Адбылося гэта крышку раней».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG