Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кенія: войскі ўзялі пад кантроль Westgate


Міністэрства ўнутраных справаў Кеніі паведаміла, што сілы бясьпекі ўзялі пад кантроль гандлёвы цэнтар Westgate, які раней захапілі баевікі.

Чальцы групоўкі «Аль-Шабаб» забілі сама мала 62 закладнікі.

У паведамленьні праз сыстэму мікраблогаў Twitter МУС Кеніі піша, што «ўсе закладнікі» ў цяперашні час вызваленыя.

Кенійскі міністр замежных справаў Аміна Мухамэд заявіў пра «двух ці трох амэрыканцаў» і брытанскую жанчыну, якія былі сярод нападнікаў.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паабяцаў падтрымку Кеніі ў барацьбе з тэрарызмам.

Канада, Францыю, Вялікая Брытанія, ПАР і Нідэрлянды заявілі, што сярод забітых ёсьць іхныя грамадзяне.

Раней прадстаўнікі групоўкі «Аль-Шабаб» паведамілі, што напад на Westgate — гэта адказ на прысутнасьць кенійкіх войскаў у Самалі.

«Аль-Шабаб» зьвязаная з тэрарыстычнай сеткай Аль-Кайда.
XS
SM
MD
LG