Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд паўторна асудзіў актывіста Віталя Каўша на 4 гады турмы


Віталь Коўш, грамадзкі актывіст

Віталь Коўш, грамадзкі актывіст

Суд прызнаў грамадзкага актывістаў Віталя Каўша вінаватым у арганізацыі незаконнай міграцыі і асудзіў да чатырох гадоў калёніі

29-гадовага Віталя Каўша зьвінавацілі ў арганізацыі незаконнага перасячэньня беларуска-польскай мяжы з дапамогай каната для групы з васьмі грамадзянаў Індыі.

Пасьля дэпартацыі з тэрыторыі Беларусі індусы зьмясьцілі ў інтэрнэце відэаролік, у якім распавялі, што іх прымусілі даваць хлусьлівыя зьвесткі адносна асоб, зь якімі яны не былі знаёмыя, паведамляе прваабарончы цэнтар «Вясна».

Паводле жонкі Віталя Жанны Коўш, сам ён па-ранейшаму не лічыць сябе вінаватым і спадзяецца на справядлівы суд.

За кратамі актывіста трымаюць зь верасьня 2012 года, і, як лічыць праваабаронца Раман Кісьляк, судовы перасьлед Віталя Каўша можа быць своеасаблівай помстай за яго актыўную грамадзянскую пазыцыю.

Раней Коўш быў незалежным назіральнікам на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 года, браў удзел у акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі.
XS
SM
MD
LG