Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд адхіліў скаргу гарадзенскіх праваабронцаў


Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч, архіўнае фота

Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч, архіўнае фота

Гарадзенскія праваабаронцы Ўладзімер Хільмановіч, Віктар Сазонаў і Раман Юргель скардзіліся на рашэньне гарвыканкаму пра чарговую забарону пікету ў падтрымку палітвязьня Алеся Бяляцкага.

Праваабаронцы напісалі скаргу, бо перакананыя, што Гарадзенскі гарвыканкам чарговай адмовай у правядзеньні пікету парушыў іх канстытуцыйныя правы і закон аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.

Прадстаўніца гарвыканкаму ў судзе спаслалася на тое, што заяўнікі пікету не заключылі адпаведных дамоў з органамі правапарадку, мэдыцынскімі службамі й гэтым самым парушылі заканадаўства.

Усякія спробы праваабаронцаў спаслацца на тое, што без дазволу гарвыканкаму на правядзеньне пікету ніякія службы ня хочуць нават слухаць пра заключэньне адпаведных дамоваў, суд не прыняў пад увагу і адхіліў скаргу.

Вось што заявіў Свабодзе пасьля разгляду скаргі праваабаронца Ўладзімер Хільмановіч:

«Самае прыкрае, што падобнае паўтараецца на працягу больш чым 10 гадоў і ніякага выйсьця няма. Мы спадзяваліся, што суд хоць неяк паўзьдзейнічае на гарвыканкам за тое, што адмову на правядзеньне пікету нам даслалі з спазьненьнем, празь некалькі дзён, як ён меўся адбыцца. Але не, нават у гэтым суд ня ўбачыў ніякіх парушэньняў з боку ўлады».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG