Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У манэўрах бяруць удзел мэдыкі і псыхолягі


Падразьдзяленьні мэдслужбы Балтыйскага флёту і псыхолягі Заходняй ваеннай акругі правядуць падчас беларуска-расейскіх стратэгічных вучэньняў «Захад-2013» тактычныя вучэньні па аказаньні дапамогі параненым і іх эвакуацыі з поля бою.

Пра гэта паведамляе ўпраўленьне прэс-службы і інфармацыі Мінабароны Расеі.

Будзе прыцягнута больш за 100 лекараў і мэдычных работнікаў, а таксама больш за 25 адзінак мэдтэхнікі, у тым ліку на браніраваных мэдычных аўтамабілях.

Таксама на палігонах у Беларусі і ў Расеі разгорнута пяць палявых пунктаў псыхалягічнай працы дзеля маральна-псыхалягічнага забесьпячэньня ўдзельнікаў вучэньняў.

У раёнах палігонаў Балтыйскага флёту разгорнута чатыры палявыя і восем карабельных мэдпунктаў. Мэдпэрсанал дзяжурыць там круглыя суткі.

Вайсковыя псыхолягі правядуць індывідуальныя і групавыя трэнінгі. Упершыню яны будуць зьбіраць зьвесткі пра маральна-псыхалягічны стан удзельнікаў вучэньняў, паведамілі Інтэрфаксу ў Мінабароны Расеі.
XS
SM
MD
LG