Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі вы працуеце над паляпшэньнем сваёй фізычнай формы і выгляду ў спартовай залі або ў фітнэс-цэнтры, вам трэба спажываць высокакалярыйную ежу, якая дае энэргію для практыкаваньняў і матэрыял для нарошчваньня цягліцаў.

Вось што ў такіх выпадках рэкамэндуе спажываць амэрыканскі сайт FITNEA:

1. Яйкі. Тры вялікія яйкі дадуць вам 260 калёрый, 20 г бялку, 1,5 г вугляводаў, 17 г тлушчу. Праўда, яйкі ўтрымліваюць халестэрын, які разглядаецца як зло ў харчовых інгрэдыентах, але таксама дае шмат карыснага для цела, падтрымліваючы ўзровень тэстастэрону і цэласнасьць мэмбран мышачных клетак. Людзі, якія зьелі 3 цэлыя яйкі перад выкананьнем штодзённай праграмы сілавых трэніровак, набіраюць сілу і мышачную масу ў два разы хутчэй, чым тыя, хто спажывае ўсяго 1 яйка на дзень або ўвогуле ня есьць яек. 641 міліграмаў дадатковага халестэрыну зь яйка на дзень памяншае колькасьць часьціц дрэннага халестэрыну, зьвязанага з атэрасклерозам. Так што ешце яйкі кожны дзень.

2. Ласось. Порцыя ласося дае вам 415 калёрый, 46 г бялку, нуль вугляводаў і 23 г тлушчу. Ласось багаты ў істотныя для арганізму амэга-3 кіслоты, якія павышаюць адчувальнасьць да інсуліну, які ў сваю чаргу павышае сынтэз пратэіну і павялічвае рост цягліц.

3. Ялавічына. Порцыя поснай ялавічыны утрымлівае 390 калёрый, 50 г бялку, нуль вугляводаў і 20 г тлушчу. Гэтае мяса важнае для арганізму сваім утрыманьнем бялку, насычаных тлушчаў і халестэрыну, якія забясьпечваюць высокі ўзровень тэстастэрону.

4. Праросткі пшаніцы. Палова кубка прарошчанага зерня пшаніцы утрымлівае 205 калёрый, 15 г бялку, 28 г вугляводаў і 5 г тлушчу. Белыя парасткі пшаніцы багатая жалезам, цынкам, каліем, сэленам і вітамінамі з групы В. Можна спажываць іх у форме паніроўкі на рыбу або курыцу.

5. Кавун. 2 скрылі кавуна ўтрымліваюць 170 калёрый, 5 г бялку, 45 г вугляводаў. Кавун рэкамэндуецца есьці пасьля інтэнсіўных трэніровак. Ён пабольшвае ўзровень вокісу азоту ў арганізьме, што азначае большы прыток крыві да цягліц, паскарэньне аднаўленьня арганізму пасьля высілку і дапамогу ў росьце мышачнай масы.

6. Гранатавы сок. Як дамешак ў пратэінавы кактэйль, ён забясьпечвае 35 калёрый, нуль бялку, 7 г вугляводаў і нуль тлушчу. Гранатавы сок утрымлівае вялікую колькасьць антыаксыдантаў, якія узмацняюць арганізм і дапамагаюць пазьбегчы шмат якіх захворваньняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG