Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан : 81 ахвяраў ад выбуху ў хрысьціянскай царкве


81 чалавек загінуў, 100 параненыя, зь якіх 10 — у крытычным стане. У нядзелю ля хрысьціянскай царквы у пакістанскім горадзе Пешавары адбыўся тэракт.

Два тэрарыста-сьмяротніка ўзарвалі сябе каля царквы Сьвятога Іаана. На той момант у царкве знаходзіліся 600 чалавек.

Папа рымскі Францішак асудзіў тэракт і заклікаў маліцца ў памяць пра ахвяраў.

Хрысьціяне складаюць каля 4% насельніцтва Пакістана.

Часам яны становяцца мішэньню для нападаў ісламскіх экстрэмістаў .
XS
SM
MD
LG