Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кенія: бойка за Westgate доўжыцца трэці дзень


Цела адной з ахвяраў ляжыць на ўваходзе ў гандлёвы цэнтар

Цела адной з ахвяраў ляжыць на ўваходзе ў гандлёвы цэнтар

Сама меней 68 чалавек загінулі і 175 параненыя ў выніку нападу баевікоў самалійскай паўстанцкай групоўкі «Аль-Шабаб» на гандлёвы цэнтар Westgate ў сталіцы Кеніі Найробі.

Каля 10 чалавек застаюцца ў закладніках, удакладняе ВВС.

У нядзелю ўвечары, вайскоўцы заявілі, што выратавалі «бальшыню» з закладнікаў.

Раніцай у панядзелак у гандлёвым цэнтры чутны стрэлы.

Прадстаўнікі групоўкі «Аль-Шабаб» заявілі, што напад на Westgate — гэта адказ на прысутнасьць кенійкіх войскаў у Самалі.

«Аль-Шабаб» зьвязаная з тэрарыстычнай сеткай Аль-Кайда.
XS
SM
MD
LG