Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Французская паліцыя сканфіскавала 1,3 тоны какаіну


Какаін, ілюстрацыйнае фота

Какаін, ілюстрацыйнае фота

1,3 тоны чыстага какаіну знайшлі на на борце пасажырскага самалёта Air France, які прыляцеў у Парыж з Каракасу, сталіцы Вэнэсуэлы.

Адмыслоўцы кажуць, што 1,3 тоны — гэта рэкод для такога тыпу кантрабанды.

Міністар унутраных спраў Францыі Мануэль Вальс заявіў, што аптовая цана гэтай партыі какаіны — 50 мільёнаў эўра.

Аднак інфармацыйныя агенцыі Reuters і AFP цытуюць ананімнага адмыслоўца, які кажа: калі перапрадаць гэтую партыю наркотыкаў на рынку можна атрымаць каля 200 мільёнаў эўра.

Какаін быў схаваны ў валізках, зарэгістраваных на імёны людзей, якія не былі ў самалёце. Некалькі падазраваных былі затрыманыя.
XS
SM
MD
LG