Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швайцарцы прагаласавалі супраць адмены вайсковай павіннасьці


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Швайцарыі большасьць грамадзян краіны выказаліся супраць адмены абавязковай ваеннай службы. Паводле зьвестак экзыт-полаў, 73 адсоткі выбарнікаў прагаласавалі супраць адмены вайсковай павіннасьці.

Зь ініцыятывай правядзеньня рэфэрэндуму выступілі левыя партыі і пацыфісцкія арганізацыі.

Падчас аналягічных рэфэрэндумаў у 1989 і 2001 гадах жыхары Швайцарыі таксама адкінулі гэтую ініцыятыву.

Швайцарская армія налічвае 150 тысяч вайскоўцаў, доля абароннага бюджэту складае шэсьць адсоткаў. Узброеныя сілы краіны па сваім патэнцыяле супастаўныя з войскамі Аўстрыі, Бэльгіі, Нарвэгіі, Фінляндыі і Швэцыі, разам узятых.

Вайсковы абавязак у Швейцарыі традыцыйна лічыўся элемэнтам выхаваньня і загартоўкі «швайцарскага мужчынскага характару». Жанчыны могуць дабраахвотна служыць ва ўзброеных сілах краіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG