Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін: Мэты кааліцыі ня маюць ідэалягічнага характару


Удзельнікі новай апазыцыйнай кааліцыі абяцаюць забыць пра свае ідэалягічныя разыходжаньні дзеля правядзеньня сумленных выбараў, — адзначылі на прэсавай канфэрэнцыі лідэры партыяў.

«Мы гатовы аб’яднаць свае намаганьні, схаваўшы ідэалягічныя разыходжаньні і праграмы. Наша задача — стварыць магчымасьць для нармальнай палітычнай барацьбы. Для гэтага ў Беларусь трэба вярнуць сумленныя справядлівыя выбары. Мэты кааліцыі ня маюць ідэалягічнага характару», — заявіў старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін.

Лідары партыяў пакуль не вызначыліся, ці будуць яны ўдзельнічаць у якасьці кандыдатаў у праймэрыз па вызначэньні апазыцыйнага лідара, якія плянуецца правесьці падчас мясцовай выбарчай кампаніі ў адным з рэгіёнаў Беларусі. «Гэтае рашэньне павінна быць ухвалена партыяй. Але калі на тое будзе яе воля, то я гатовы ўдзельнічаць у праймэрыз хаця б для таго, каб атрымаць адказ, ці ўдасца прыцягнуць да гэтага мерапрыемства выбарнікаў», — сказаў Калякін.

Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька лічыць, што фармат праймэрыз — гэта ўнутрыарганізацыйная працэдура і што ўдзельнічаць у праймэрыз можа быць любы грамадзянін Беларусі

Што да адносінаў да кампаніі «Народны рэфэрэндум», ініцыяванай рухам «За Свабоду», грамадзянскай ініцыятывай «Гавары праўду!» і Партыяй БНФ. Да іх далучылася Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу, Лябедзька сказаў:

«Калі хтосьці і будзе змагацца за правядзеньне сумленных і справядлівых выбараў, то ён ня можа быць канкурэнтам, — гэта пляцоўка, дзе хопіць месца ўсім».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG