Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швайцарыі рэфэрэндум аб адмене абавязковай вайсковай службы можа праваліцца


Пратэст у Швайцарыі супраць вынікаў рэфэрэндуму аб пабудове мінарэтаў. Ілюстрацыйнае фота

Пратэст у Швайцарыі супраць вынікаў рэфэрэндуму аб пабудове мінарэтаў. Ілюстрацыйнае фота

Выбарнікі ў Швайцарыі сёньня ўдзельнічаюць у рэфэрэндуме па пытаньні аб адмене або захаваньні абавязковай ваеннай службы. Многія грамадзяне краіны ў апошнія дзесяцігодзьдзі неаднаразова ставілі пытаньне, ці сапраўды Швайцарыя мае патрэбу ва ўзброеных сілах — пры адсутнасьці зьнешняй пагрозы і дзяржаўнай палітыцы нэўтралітэту.

Швайцарская армія налічвае 150 тысяч вайскоўцаў, доля абароннага бюджэту складае шэсьць адсоткаў. Узброеныя сілы краіны па свайму патэнцыялу супастаўныя з войскамі Аўстрыі, Бэльгіі, Нарвэгіі, Фінляндыі і Швэцыі разам узятых.

Вайсковы доўг у Швайцарыі традыцыйна лічыўся элемэнтам выхаваньня і загартоўкі «швайцарскага мужчынскага характару».

Папярэднія дадзеныя сацыялягічных апытаньняў паказваюць, што сёньняшні рэфэрэндум аб адмене абавязковай вайсковай службы зноў можа праваліцца — як і два папярэднія, якія праводзіліся ў 1989 і 2001 гадах.
XS
SM
MD
LG