Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфэрэнцыя ў Менску па стварэньні новай кааліцыі
Канфэрэнцыя ў Менску па стварэньні новай кааліцыі

Канфэрэнцыя ў Менску па стварэньні новай кааліцыі (жывы блог)

Сёньня апазыцыя ўхваліла Мэмарандум аб стварэньні альянсу «За сумленныя, справядлівыя выбары дзеля лепшага жыцьця». Кааліцыя аб’яднала шэраг апазыцыйных палітычных партыяў і рухаў, а таксама грамадзкіх арганізацыяў. Паводле яе ініцыятараў, галоўны прыярытэт — свабодныя дэмакратычныя выбары.
18:44 22.9.2013
У чым сутнасьць новай кааліцыі?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:01 0:00
Наўпроставы лінк
16:47 22.9.2013
Удзельнікі новай апазыцыйнай кааліцыі абяцаюць забыць пра свае ідэалягічныя разыходжаньні дзеля правядзеньня сумленных выбараў, — адзначылі на прэсавай канфэрэнцыі лідэры партыяў.

Заключная прэсавая канфэрэнцыя лідэраў партыяў
Заключная прэсавая канфэрэнцыя лідэраў партыяў


«Мы гатовы аб’яднаць свае намаганьні, схаваўшы ідэалягічныя разыходжаньні і праграмы. Наша задача — стварыць магчымасьць для нармальнай палітычнай барацьбы. Для гэтага ў Беларусь трэба вярнуць сумленныя справядлівыя выбары. Мэты кааліцыі ня маюць ідэалягічнага характару», — заявіў старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін.

Лідары партыяў пакуль не вызначыліся, ці будуць яны ўдзельнічаць у якасьці кандыдатаў у праймэрыз па вызначэньні апазыцыйнага лідара, якія плянуецца правесьці падчас мясцовай выбарчай кампаніі ў адным з рэгіёнаў Беларусі. «Гэтае рашэньне павінна быць ухвалена партыяй. Але калі на тое будзе яе воля, то я гатовы ўдзельнічаць у праймэрыз хаця б для таго, каб атрымаць адказ, ці ўдасца прыцягнуць да гэтага мерапрыемства выбарнікаў», — сказаў Калякін.

Анатоль Лябедзька лічыць, што фармат праймэрыз — гэта ўнутрыарганізацыйная працэдура і што ўдзельнічаць у праймэрыз можа быць любы грамадзянін Беларусі

Што да адносінаў да кампаніі «Народны рэфэрэндум», ініцыяванай рухам «За Свабоду», грамадзянскай ініцыятывай «Гавары праўду!» і Партыяй БНФ. Да іх далучылася Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і аргкамітэт Партыі свабоды і прагрэсу, Лябедзька сказаў:

«Калі хтосьці і будзе змагацца за правядзеньне сумленных і справядлівых выбараў, то ён ня можа быць канкурэнтам, — гэта пляцоўка, дзе хопіць месца ўсім».
14:42 22.9.2013
Канфэрэнцыя абвешчаная закрытай. Дэлегаты прагаласавалі за Мэмарандум канфэрэнцыі. Адбываецца прэсавая канфэрэнцыя

Адбываецца прэсавая канфэрэнцыя
Адбываецца прэсавая канфэрэнцыя
14:13 22.9.2013
«Галоўная прычына праблемаў Беларусі — безадказная і бескантрольная аўтарытарная ўлада. Толькі вярнуўшы грамадзянам права і магчымасьць кантраляваць і свабодна абіраць кіраўніцтва краіны, можна спыніць нарастаньне крызісу і падзеньне ўзроўню жыцьця, абараніць незалежнасьць краіны і годнасьць яе народу.

Наша мэта — дабіцца ліквідацыі аўтарытарнага рэжыму і вярнуць грамадзянам Беларусі аднятыя ў іх законныя правы, у першую чаргу права свабоднага выбару ўлады і курсу краіны. Беларусь павінна быць незалежнай, дэмакратычнай, еўрапейскай краінай. Для дасягнення гэтай мэты мы аб’ядноўваем нашыя намаганьні і маем намер выкарыстоўваць любыя магчымасьці, прадугледжаныя Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі аб правах чалавека».

Напярэдадні пагадненьне падпісалі:

Аб’яднаная грамадзянская партыя
БПЛ «Справядлівы сьвет»
Аргкамітэт Партыі «Надзея»
Аргкамітэт партыі «Беларускі рух»
Аргкамітэт Беларускай партыі працоўных
Незарэгістраванае аб’яднаньне «Маладая Беларусь»
Кампанія «За справядлівыя выбары»
13:58 22.9.2013
Выступіў таксама Сяргей Калякін і некалькі іншых дэлегатаў. Цяпер адбываецца галасаваньне па мэмарандуме канфэрэнцыі
13:57 22.9.2013
Лідэрка віцебскіх прадпрымальнікаў Ірына Яскевіч у сваім выступе адзначыла, што мэта — даць людзям зразумець, што ў краіне выбараў няма. Таксама яна распавяла анэкдот:

«Сядзіць варона на дрэве, дрымае сыр. Зьнізу — ліса.
— Варона-варона, на выбары пойдзеш? — пытае ліса
— Не, — адказвае варона, і сыр падае лісе.
— Што б ты ні сказала, варона, сыр усё адно быў бы мой, — адказвае ліса».

Ірына Яскевіч
Ірына Яскевіч
13:48 22.9.2013
Удзельнікі канфэрэнцыі прагаласавалі ў падтрымку пагадненьня.

13:41 22.9.2013
Выступае сустаршыня «Беларускага руху» Вінцук Вячорка:
«Цяпер ствараецца шмат кааліцыяў са словам "выбары". Мы павінны даць ясна зразумець, чым адрозьніваемся ад іншых. Нашая мэта — не свабодныя выбары, гэта ўсяго толькі інструмэнт. Нашая мэта — Беларусь без дыктатуры. Мы павінны ўсьвядоміць, што Лукашэнка ня ёсьць гарантам незалежнасьці Беларусі. Толькі свабодны народ ва ўмовах дэмакратычна выяўленай волі. Аўтарытарная ўлада, дыктатура — пагроза для незалежнасьці краіны. Тады незалежнасьць — закладніца яе волі і прыхамацяў. Грамадзтва перажыло некалькі шокаў цягам апошніх гадоў, і навучылася разумець макрапраблемы. Экзыстэнцыяльнае пытаньне выжываньня Беларусі як дзяржавы — гэта макрапытаньне, яно турбуе беларусаў надзвычайна. Я ўпэўнены, што ня трэба засяроджвацца на гэтай выбарчай кампаніі, якая не знаходзіцца ў полі грамадзкай увагі. У нас ёсьць лёсавызначальныя праблемы, якія патрабуюць адказаў і больш важныя для грамадзтва»

Выступае Вінцук Вячорка
Выступае Вінцук Вячорка
13:21 22.9.2013
Прамаўляе Артур Фінькевіч:

«Без свабодных і справядлівых выбараў мы ня здолеем нічога зьмяніць у краіне. Важна, каб дзейнасьць нашай кааліцыі працягвалася і паміж электаральнымі кампаніямі. Часта нас абвінавачваюць, што мы працуем ад выбараў да выбараў. І гэта вельмі вялікая праблема. Неабходны распаўсюд інфармацыі. Ён дапаможа пашырыць нашыя шэрагі. Мы будзем працягваць кампанію ціску, кампанію супраць атамнай электрастанцыі, кампанію за вызваленьне палітычных вязьняў і іншых. Асноўнае безумоўнае патрабаваньне для ўсіх сацыяльных групаў — патрабаваньне свабодных і справядлівых выбараў».

Выступае Артур Фінькевіч
Выступае Артур Фінькевіч
12:58 22.9.2013
Выступае Станіслаў Багданкевіч:

«Цяпер я не чакаю абвальнай дэвальвацыі. У нас ёсьць магчымасьць атрымаць 440 мільёнаў даляраў ад Эўразійскага фонду. Нам абяцае Кітай 500 мільёнаў даляраў. Яшчэ 5 мільярдаў юаняў (больш за 800 мільёнаў даляраў. Мінфін распаўсюджвае аблігацыі, спадзяецца атрымаць у насельніцтва грошы). Ермакова усталявала высокія уклады па дэпазытах, і такім чынам людзі трымаюць грошы ў банках у беларускіх рублях. Ёсьць рэзэрвы ў Нацбанку. Ад пачатку года больш чым у два разы ўпалі фінансавыя рэзэрвы. Я спадзяюся, што дойдзе да вышэйшага кіраўніцтва, што трэба вырашаць праблему. Цэны растуць літаральна на ўсё. На мяса, на хлеб, на малако, на гарэлку і на піва. Нам сапраўды трэба мяняць уладу. На мясцовым узроўні і на ўзроўні ўсёй краіны».
12:46 22.9.2013
Пагадненьне ўдзельнікаў кааліцыі
Пагадненьне ўдзельнікаў кааліцыі

«Мы ствараем Грамадзянскі альянс за справядлівыя і сумленныя выбары для лепшага жыцця „Талака“ і выказваем сваю перакананасьць у тым, што:

— спосабам ліквідацыі аўтарытарнага рэжыму павінны стаць справядлівыя і сумленныя выбары;

— для дасягненьня пастаўленай мэты неабходна аб’яднаньне намаганьняў ня толькі палітычных структур, але большасьці прыхільнікаў пераменаў, у тым ліку незалежных прафсаюзаў, грамадзкіх арганізацыяў, праваабаронцаў, экалягічных і сацыяльных ініцыятываў, свабодных СМІ і неабыякавых грамадзян;

— праграмныя адрозьненьні, карпаратыўныя ці асабістыя амбіцыі не павінны і ня будуць зьяўляцца перашкодай для нашай сумеснай дзейнасьці;

-маючы агульнае бачаньне парадку дня пераменаў для лепшага жыцьця нашых грамадзян, мы будзем імкнуцца стварыць адзіную стратэгію дзеяньняў, сфармаваць адзіную каманду і вызначыць адзінага кандыдата ад Альянсу на выбары ў прэзыдэнты;

— для прыцягненьня людзей на свой бок неабходна выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі працы з грамадзтвам».
12:35 22.9.2013
Паводле Льва Марголіна, усіх 14 затрыманых удзельнікаў канфэрэнцыі адпусьцілі. Паводле палітыка, супрацоўнікі ДАІ сказалі, што машына лічыцца ва ўгоне. Тады Марголін прадэманстраваў даведка, што машына не лічыцца ва ўгоне. Тады ДАІ засумнявалася ў сапраўднасьці пасьведчаньні кіроўцы.
12:27 22.9.2013
Анатоль Лябедзька выступае з праграмнай прамовай:

«Нашая галоўная пазыцыя — быць у жорсткай прынцыповай апазыцыі да ўлады. Мы не зьбіраемся ўбудоўвацца ў існую сыстэму. Мы ня будзем дамаўляцца ў кулюарах, каб нас прызначылі дэпутатам якога-небудзь савету. Мы ня будзем матываваць нашых замежных партнэраў, каб за нас пра нешта прасілі ў Лукашэнкі. Мы не спыняем спробы зьмяніць заканадаўства. У нас гатовыя прапановы. Наша задача — дабівацца гэтага на практыцы. Другая задача — зьмяніць грамадзкае меркаваньне».

Прамаўляе Анатоль Лябедзька
Прамаўляе Анатоль Лябедзька
12:15 22.9.2013
Канфэрэнцыя пачалася. Віктар Карняенка паведаміў, што перад пачаткам канфэрэнцыі затрымана 14 дэлегатаў.
Станіслаў Багданкевіч
Станіслаў Багданкевіч
11:57 22.9.2013
Аляксандар Бухвостаў з паплечнікамі
Аляксандар Бухвостаў з паплечнікамі
11:49 22.9.2013
Канфэрэнцыя адбываецца ў цэнтры Менску. Удзел маюць узяць каля 80 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. Цяпер адбываецца рэгістрацыя ўдзельнікаў: дэлегатаў і гасьцей. У залі прысутнічаюць Сяргей Калякін, Віктар Карняенка, Аляксандар Бухвостаў, Міхаіл Пастухоў, Станіслаў Багданкевіч.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў
Рэгістрацыя ўдзельнікаў
11:19 22.9.2013
Анатоль Лябедзька:
Затрыманыя дэлегаты ўстаноўчай канфэрэнцыі «За сумленныя справядлівыя выбары для лепшага жыцьця» Леў Марголін і Лыско на выезьдзе з Барысава. Цяпер зразумелая стратэгія тупой, палахлівай улады. Гэта рефлексія не на прозьвішчы затрыманых, а на стратэгію створанай кааліцыі. Сумленныя, свабодныя выбары — гэта палітычная сьмерць Лукашэнкі! Кааліцыі быць! І гэта ўжо відавочна!
11:15 22.9.2013


Пачаліся затрыманьні дэлегатаў устаноўчай канфэрэнцыі новай апазыцыйнай кааліцыі

Раніцай 22 верасьня па шляху ў Менск дзяржаўтаінспэктары ўпраўленьня ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму затрымалі мікрааўтобус з 8 дэлегатамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, партыі левых «Справядлівы сьвет», Сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада», Маладога фронту ды некаторых іншых грамадзкіх структураў рэгіёну. Усе яны кіраваліся у сталіцу, каб узяць удзел у рэспубліканскай канфэрэнцыі па стварэньні агульнанацыянальнай кааліцыі «За справядлівыя выбары для лепшага жыцьця «Талака».

Рэгіянальны кіраўнік абласной арганізацыі «Справядлівага сьвету» Ўладзімер Сякеркапаведаміў, што аўтаінспэктары спынілі мікрааўтобус у вёсцы Старакраснае, за 18 кілямэтраў ад Рэчыцы. Маёр абласной дзяржаўтаінспэкцыі Ігар Лапаткін і яшчэ двое афіцэраў праверылі дакумэнты ў кіроўцы, а таксчама мікрааўтобус і загадалі ехаць у Рэчыцкі райаддзел міліцыі.

Па словах кіраўцы Мікалая, аўтаінспэктары сталі спачатку гаварыць пра парушэньне хуткаснага рэжыму, затым пра няздадзеныя ім адбіткі пальцаў, потым пра дарожнае здарэньне з удзелам падобнага мікрааўтобуса. І ўрэшце прад’явілі прэтэнзіі да таблічкі з нумарам кузава, прымацаванай пад капотам дзьвюма рознымі заклёпкамі.

«Няма сумненьня, што ў інспэктараў быў загад спыніць нас любым чынам, каб мы спазьніліся ў Менск на канфэрэнцыю. Таму й затрымалі мікрааўтобус», — лічыць Ўладзімер Сякерка.

Кіроўца з мікрааўтобусам застаўся ў Рэчыцкай міліцыі, а дэлегаты выправіліся на аўтобусную станцыю, каб ехаць у Менск грамадзкім транспартам.
11:14 22.9.2013
Ну пачалося! Затрыманы дэлегаты ад Гомельскай вобласцi, што абраны на устаноучую канферэнцыю па стварэнню каалiцыi "За сумленныя, справядлiвыя выбары для лепшага жыцця". Каалiцыi быць!
11:14 22.9.2013
Дэлегаты падыходзяць да месца збору
Дэлегаты падыходзяць да месца збору

Сёньня апазыцыя аб’явіць аб утварэньні кааліцыі

Кааліцыя аб’яднае шэраг апазыцыйных палітычных партыяў і рухаў, а таксама грамадзкіх арганізацыяў. Паводле яе ініцыятараў, галоўны прыярытэт — свабодныя дэмакратычныя выбары.

21 верасьня у Менску адбыўся завяршальны этап стварэньня новага альянсу, які гэтак і называецца — «За сумленныя, справядлівыя выбары дзеля лепшага жыцьця».

Раней адбыліся арганізацыйныя сходы ва ўсіх абласьцях краіны. У новаствораны альянс увайшлі прадстаўнікі агулам ажно 54-х палітычных і грамадзкіх арганізацыяў.

Сёньня апазыцыя плянуе ўхваліць Мэмарандум аб стварэньні альянсу, каб пачаць практычную працу.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG