Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня апазыцыя аб'явіць аб утварэньні кааліцыі


Кааліцыя аб’яднае шэраг апазыцыйных палітычных партыяў і рухаў, а таксама грамадзкіх арганізацыяў. Паводле яе ініцыятараў, галоўны прыярытэт — свабодныя дэмакратычныя выбары.

21 верасьня у Менску адбыўся завяршальны этап стварэньня новага альянсу, які гэтак і называецца — «За сумленныя, справядлівыя выбары дзеля лепшага жыцьця».

Раней адбыліся арганізацыйныя сходы ва ўсіх абласьцях краіны. У новаствораны альянс увайшлі прадстаўнікі агулам ажно 54-х палітычных і грамадзкіх арганізацыяў.

Сёньня апазыцыя плянуе ўхваліць Мэмарандум аб стварэньні альянсу, каб пачаць практычную працу.

Верагодна, ня ўсе дэлегаты з рэгіёнаў змогуць даехаць на сустрэчу. Як паведаміў сёньня зранку ў сваім фэйсбуку Анатоль Лябедзька:

Ну пачалося! Затрыманы дэлегаты ад Гомельскай вобласцi, што абраны на устаноучую канферэнцыю па стварэнню каалiцыi "За сумленныя, справядлiвыя выбары для лепшага жыцця". Каалiцыi быць!
XS
SM
MD
LG