Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Ірану гатовы да перамоваў па ядзернай праграме


Прэзыдэнт Хасан Рухані
Прэзыдэнт Хасан Рухані

Прэзыдэнт Ірану Хасан Рухані заявіў пра гатоўнасьць яго краіны да перамоваў з сусьветнымі дзяржавамі па праблеме іранскіх ядзерных дасьледаваньняў.

Выступаючы па іранскім тэлебачаньні з нагоды 33-й гадавіны ірацкага ўварваньня ў Іран і напярэдадні паездкі ў Нью-Ёрк на сэсію Генэральнай асамблеі ААН, Рухані адзначыў, што Захад павінен прызнаць права Тэгерану на ўзбагачэньне ўрану. Прэзыдэнт таксама сказаў, што яго краіна гатова разьвіваць сваю ядзерную праграму ў адпаведнасьці зь міжнароднымі праўнымі актамі.

ЗША і іншыя сусьветныя дзяржавы абвінавачваюць Тэгеран у імкненьні распрацаваць ядзерную зброю. Іранскія ўлады сьцьвярджаюць, што іх мэта — выключна мірнае разьвіцьцё ядзернай энэргетыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG