Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За страляніну ў Найробі ўзялі адказнасьць ісламісты


Паліцэйская апэрацыя па захопу нападнікаў у Найробі

Паліцэйская апэрацыя па захопу нападнікаў у Найробі

Адказнасьць за напад на гандлёвы цэнтар у Найробі ўзяла на сябе самалійская ісламісцкая групоўка «Аш-Шэбааб», зьвязаная з «Аль-Каедай».

Як паведаміў тэлеканал «Аль-Джазіра», у твітэры групоўка заявіла, што яе баевікі да гэтага часу знаходзяцца ўнутры будынку.

Матывам сваіх дзеяньняў экстрэмісты назвалі імкненьне прымусіць Кенію вывесьці свае войскі з суседняга Самалі, дзе афрыканскія міратворцы дапамагаюць уладам стрымліваць націск паўстанцаў-ісламістаў.

У будынку гандлёвага цэнтру ў Найробі працягваецца сумесная апэрацыя паліцыі і вайскоўцаў. Паводле апошніх дадзеных, ахвярамі нападу ў Найробі сталі 30 чалавек, больш за 60 былі параненыя. Некаторыя кенійскія тэлеканалы перадавалі, што нападнікі захапілі закладнікаў. Адзін з нападнікаў, якога ўдалося затрымаць, памёр ад атрыманых раненьняў. Пра гэта паведаміў у твітэры апарат прэзыдэнта Кеніі.
XS
SM
MD
LG