Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пасноў: улада прадэманстравала яшчэ адзін інструмэнт у барацьбе з іншадумствам — псыхіятрыю


Больш за месяц доктар Пасноў прымусова правёў у псыхіятрычнай лякарні.

Ён лічыць, што такім чынам улада прадэманстравала грамадзтву яшчэ адзін інструмэнт у барацьбе з іншадумствам — псыхіятрыю. Ігар Пасноў стаў вядомы сеціўнымі відэазваротамі, у якіх выказваў крытычныя меркаваньні аб стане віцебскай мэдыцыны.

Ігар Пасноў патрапіў на лячэньне ў псыхіятрычны шпіталь пасьля свайго апошняга відэавыступу ў інтэрнэце. Ён выказаў крытычныя меркаваньні аб стане віцебскай мэдыцыны, прымусовым кадзіраваньні ад алькагалізму, а таксама заявіў, што яго запалохваюць прымусовым псыхіятрычным лячэньнем. 16 жніўня Паснова забралі ў шпіталь з працы. 29 жніўня праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» заявіла пра гатоўнасьць прызнаць Паснова вязьнем сумленьня.
XS
SM
MD
LG