Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зьменіць сваю пазыцыю, калі Асад мухлюе


Улады Сырыі далі поўную інфармацыю аб запасах хімічнай зброі краіны — у адпаведнасьці з расейска-амэрыканскім пагадненьнем аб зьнішчэньні гэтага арсэналу. Пра гэта паведамляе France-Presse са спасылкай на Арганізацыю па забароне хімічнай зброі, якая базуецца ў Гаазе. Цяпер экспэрты гэтай арганізацыі вывучаюць атрыманыя дадзеныя.

Расея можа зьмяніць сваю пазыцыю па Сырыі, калі зразумее, што прэзыдэнт Сырыі Башар Асад «мухлюе», заявіў у суботу кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргей Іваноў.

У Сырыі ў правінцыі Хама мінулае начы сілы, якія падтрымліваюць рэжым Башара Асада, забілі ня менш за 15 чалавек у суніцкім паселішчы Шэйх Хадыда. Пра гэта паведамляе Reuters, спасылаючыся на Цэнтар па назіраньні за правамі чалавека ў Сырыі. Сярод загіблых — жанчына і двое дзяцей. Каля дзесяці чалавек параненыя.
XS
SM
MD
LG