Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачобута выклікаюць у суд, каб вызваліць ад пакараньня


Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут

Гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут нарэшце дачакаўся позвы ў суд. Як напісаў ён у Фэйсбуку, «дзея, на якую мяне запрашаюць, назвалі аптымістычна: аб вызваленьні ад пакараньня. Будзем вызваляцца — хто ж супраць?».

Паводле Андрэя Пачобута, справа будзе разглядацца ў панядзелак 23 верасьня, а 15.30 ў судзе Ленінскага раёну Горадні.

Напярэдадні, 20 верасьня, скончыўся пэрыяд адтэрміноўкі пакараньня для Пачобута — у ліпені 2011-га яго асудзілі за «паклёп на прэзыдэнта». За публікацыі ў інтэрнэце журналіста пакаралі трыма гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады. Ад 6 красавіка таго ж году ён утрымліваўся ў сьледчым ізалятары Гарадзенскай турмы, а вызвалілі яго ў залі суду 5 ліпеня пад падпіску аб нявыезьдзе.
.
Пасьля сканчэньня адтэрміноўкі ў суда застаецца некалькі альтэрнатываў: вызваліць Пачобута, падоўжыць адтэрміноўку выкананьня пакараньня, накіраваць асуджанага для адбываньня прызначанага судом пакараньня. Такім чынам, адзін з варыянтаў будзе агучаны 23 верасьня.
XS
SM
MD
LG