Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілы, верныя Асаду, забілі 15 чалавек у суніцкай вёсцы


Сырыйскія дзеці, Хомс

Сырыйскія дзеці, Хомс

У Сырыі ў правінцыі Хама ваенныя пры падтрымцы байцоў апалчэньня, якое падтрымлівае сырыйскі рэжым, забілі ня менш за 15 чалавек у суніцкім паселішчы Шэйх Хадыд. Пра гэта паведамляе Цэнтар па назіраньні за правамі чалавека ў Сырыі, які базуецца ў Вялікабрытаніі

Сярод загінулых дзьве жанчыны і дзіця. Каля дзесяці чалавек параненыя.

У заяве гэтай групы гаворыцца, што ў паселішчы адбыліся сутыкненьні паміж паўстанцамі і праўладнымі сіламі, і пакуль ня ясна, ці зьяўляліся ўсе забітыя цывільнымі асобамі, ці сярод іх былі прадстаўнікі ўзброенай апазыцыі.

Учора арганізацыя па забароне хімічнай зброі паведаміла, што атрымала ад Дамаску інфармацыю аб хімічных арсэналах гэтай краіны. Прадстаўнік арганізацыі, якая базуецца ў Гаазе, заявіў у пятніцу, што атрымана частка матэрыялаў, астатнія зьвесткі чакаюцца ў бліжэйшы час. Мяркуецца, што ў рэжыма сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада — каля 1000 тон хімічных атрутных рэчываў.
XS
SM
MD
LG