Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк праводзіць ананімнае анкетаваньне тых, хто выяжджае зь Беларусі


Каменны Лог. Беларуска-літоўская мяжа

Каменны Лог. Беларуска-літоўская мяжа

Журналістка Крысьціна Карчэўская апублікавала ў сваім фэйсбуку здымак анкеты Нацыянальнага банка для «ананімнага абсьледаваньня тых, хто выяжджае зь Беларусі». Анкеты раздалі на мяжы ў Берасьці.

Анкета зробленая на дзьвюх мовах: па-ангельску і па-расейску.

У анкеце пытаюцца пра мэты выезду за мяжу, працягласьць паездкі, плянаваныя выдаткі падчас падарожжа, а таксама чым падарожнік зьбіраецца разьлічвацца. Апошні пункт — якія тавары вывозяцца зь Беларусі і ў якой колькасьці.

Хоць анкета называецца ананімнай, адсачыць, хто яе запаўняў, досыць проста.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG