Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў, Кэры і Пан Гі Мун абмяркуюць у Нью-Ёрку, што рабіць з Сырыяй


Сырыйскія паўстанцы

Сырыйскія паўстанцы

Сустрэча па Сырыі з удзелам міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова, дзяржсакратара ЗША Джона Кэры і генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна адбудзецца падчас 68. Сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Пра гэта паведаміла на брыфінгу для замежных журналістаў у Вашынгтоне намесьнік прэс-сакратара дзярждэпартамэнту ЗША Мары Харф

Аднак дакладная дата правядзеньня сустрэчы названа не была.

Раней генэральны сакратар ААН згадваў у якасьці магчымай даты правядзеньня сустрэчы 28 верасьня.
XS
SM
MD
LG