Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ірляндыі і Вялікабрытаніі зьявілася першая жанчына-біскуп

Пэт Сторы стала першай жанчынай-біскупам у Вялікабрытаніі і Ірляндыі, аб чым абвясьціла ў пятніцу ірляндзкая англіканская царква.

Замужняя 53-гадовая Пэт Сторы стане біскупам у Міт і Кілдары. Яна сказала, што «ўсхваляваная і яе палохае новае прыгода».

Царква Ірляндыі ўключае Ірляндыю і Паўночную Ірляндыю, якая зьяўляецца часткай Вялікабрытаніі.

Царква Уэльсу і Шатляндыі прыняла заканадаўства, якое дазваляе жанчын станавіцца біскупамі, але яшчэ не прызначала ніводнага, у той час як Царква Ангельшчыны, як чакаецца, ухваліць закон неўзабаве, нягледзячы на моцную апазыцыю ад традыцыяналістаў.

Сторы, у якой двое дзяцей, вырасла ў Белфасьце, вучылася ў Дубліне і была да гэтага часу рэктарам у Лёндандэры, Паўночная Ірляндыя.

Рычард Клярк, арцыбіскуп Армы і прымас англіканскай Царквы Ірляндыі, сказаў: «Ведаю Пэт Сторы з тых часоў, калі яна была студэнтам, а я настаяцелем Трыніці-каледжу ў Дубліне. І вельмі вітаю яе як новага біскупа. Яна валодае вялікай цеплынёй, інтэлектам і духоўнай глыбінёй».
XS
SM
MD
LG