Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віктар Маркавец. Першая публікацыя ў інтэрнэце


Учора адбылося пахаваньне мастака Віктара Маркаўца. Літаральна за месяц ён «згарэў» ад анкалягічнага захворваньня.

Віктар Маркавец нарадзіўся 5 жніўня 1947 года ў Докшыцах. У 1971 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Івана Ахрэмчыка. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. З 1971 году ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. У 1980 атрымаў прэмію Ленінскага камсамолу Беларусі. У 1980-х стаў сябрам мастацкага асяродку «На паддашку», а пазьней далучыўся да суполкі мастакоў «Пагоня».

З ласкавай згоды жонкі мастака Тацяны Гаранскай Свабода публікуе галерэю твораў Віктара Маркаўца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG