Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт: Баўмгертнэр там, дзе і быў


СІЗА КДБ

СІЗА КДБ

Дырэктар «Уралкалія» Ўладзіслаў Баўмгертнэр там, дзе і быў. Па справе працягваюцца сьледчыя дзеяньні.

Так адказаў карэспандэнту Свабоды начальнік аддзелу інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Беларусі Павал Траулька на пытаньне, калі Баўмгертнэра аддадуць Маскве, ці, магчыма, ўжо выдалі, і што са справай адносна Сулеймана Керымава?

19 верасьня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што лічыць магчымай экстрадыцыю Баўмгертнэра, калі ў Расеі разьбяруцца зь ім паводле закону. «Мы за яго абсалютна не трымаемся», — заявіў Лукашэнка.

У ліпені «Ўралкалій» абвясьціў пра намер выйсьці са складу Беларускай калійнай кампаніі і прыняць новую стратэгію продажу калійных угнаеньняў — «аб’ёмы вышэйшыя за цану». У адказ на гэта генэральны дырэктар «Уралкалія» Ўладзіслаў Баўмгертнэр быў запрошаны ў Менск да прэм’ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча і пасьля сустрэчы 26 жніўня затрыманы ў менскім аэрапорце. Яго абвінавацілі ў злоўжываньні ўладай і нанясеньні шкоды ў памеры 100 мільёнаў даляраў і зьмясьцілі ў СІЗА КДБ.

Шэраг асобаў з кіраўніцтва кампаніі абвешчаныя ў міжнародны вышук, у тым ліку адзін з акцыянэраў «Уралкалія» і сябра расейскага Савету Фэдэрацыі Сулейман Керымаў. «Уралкалій» абвяргае заявы пра неправамерныя дзеяньні з боку Баўмгертнэра або мэнэджмэнту кампаніі і лічыць прэтэнзіі беларускага боку палітычна матываванымі.
XS
SM
MD
LG