Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Грунвальдзкую бітву» ў фармаце 3D паглядзелі ў інтэрнэце больш за 100 тыс.разоў


Польская каманда аніматараў прарабіла грандыёзную працу — першую ў гісторыю стэрэаскапічную рэканструкцыю карціны, якая дазваляе ўбачыць малюнак у трохвымяровым фармаце.

Для гэтай працы палякі абралі твор, важны і для палякаў, і для беларусаў — знакамітую карціну Яна Матэйкі «Грунвальдзкая бітва».

«67 асобных пэрсанажаў, пераўтвораных у трохвымяровыя мадэлі, складаюць ясную прасторавую кампазыцыю. Глыбіня і пэрспэктыва становяцца даступнымі, і запрашаюць гледача перанесьціся на палотнішча і агледзець яго з усіх бакоў», — гавораць стваральнікі карціны.

Гэты праект стаў сапраўдным выклікам польскім аніматарам: ім прыйшлося старанна інтэрпрэтаваць і аднавіць арыгінал «Грунвальдзкай бітвы» 1878, і знайсьці спосаб адлюстраваць фігуры, якія часткова прыхаваныя іншымі пэрсанажамі карціны.

У інтэрнэце карціну паглядзелі больш за 150 тысячаў разоў. Аўтары праекта — Рафал Кідзінскі, Марцін Кабылецкі, Магдалена Матэек і Томэк Багінскі.

Калі ў вас ёсьць 3D-акуляры, вы можаце паглядзець карціну ў фармаце 3d. Калі вы глядзіце праз звычайны манітор, справа зьнізу акдлючыце опцыю «3D».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG