Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскія паўстанцы ўжо ваююць між сабою


Азаз, Сырыя

Азаз, Сырыя

Зьвязаная з «Аль-Каідай» групоўка ў Сырыі захоўвае кантроль над горадам Азаз. Паўстанцы-ісламісты адваявалі горад у галоўнай апазыцыйнай групоўкі, якая падтрымліваецца Захадам — Свабоднай арміі Сырыі — у сераду.

Паводле паведамленьняў, ісламісты арыштавалі актывістаў, журналістаў і нават прадстаўнікоў шарыяцкага суду.

Аддзелы Свабоднай арміі Сырыі застаюцца па-за межамі горада, як паведамляецца, яны адваявалі два КПП.

Аналітыкі ўжо гавораць пра вайну ўнутры вайны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG