Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адвакат: Баўмагертнэр пакуль застаецца ў Менску


Уладзіслаў Баўмгертнэр

Уладзіслаў Баўмгертнэр

Адвакат Дзьмітры Гарачка ня мае інфармацыі пра экстрадыцыю кіраўніка «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнэра.

«Сыходзячы з майго мінулага досьведу, калі такое рашэньне будзе прынята, то адвакатаў абавязкова папярэджваюць пра гэта», — паведаміў Свабодзе адвакат Дзьмітры Гарачка.

Запланаванай на сёньня сустрэча адвакатаў з Уладзіславам Баўмагертнэрам у СІЗА КДБ не будзе. Яна перанесена на панядзелак, 23 верасьня.

Учора, 19 верасьня, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён ня супраць экстрадыцыі Ўладзіслава Баўмгертнэра ў Расею.
XS
SM
MD
LG