Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў маліцца за ксяндза Лазара


Тадэвуш Кандрусевіч

Тадэвуш Кандрусевіч

Падчас знаходжаньня ў Вялейцы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у чарговы раз заклікаў сьвятароў да малітвы за ксяндза Ўладзіслава Лазара.

Арцыпастыр узгадаў пра сытуацыю з арыштам ксяндза Лазара і заклікаў маліцца за яго, а таксама «не распачынаць ніякіх дзеяньняў без узгадненьня з біскупам».

«Гэтая справа выклікала шырокі рэзананс у Беларусі і сьвеце і, на жаль, не спрыяла еднасці. Сьледзтва працягваецца, і сёньня цяжка рабіць здагадкі, чым завершыцца справа. Трэба маліцца ў гэтай інтэнцыі», цытуе catholic.by арцыбіскупа.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч папрасіў сьвятароў далучыцца да малітваў вернікаў, а таксама пасьля імшы, асабліва ў нядзелю, маліцца ў касьцёлах аб шчаслівым вырашэньні гэтай праблемы.

Арцыбіскуп падзякаваў прысутным за адданую працу, заклікаў да еднасці і папрасіў быць уважлівымі, каб «не быць уцягнутымі ў супрацьпраўныя дзеяньні».

Ксёндз Уладзіслаў Лазар затрыманы органамі КДБ і знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Менску.

Ён абвінавачваецца паводле пункта 1 артыкула 356 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь («Здрада дзяржаве»). Ягоная крымінальная адказнасьць вызначаецца як саўдзел.

У прыватнасьці, ксяндзу Лазару ставіцца ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасьцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысьць іншай дзяржавы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG