Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Уралкалій» называе словы Лукашэнкі ганебнымі


ААТ «Уралкалій» распаўсюдзіў заяву ў адказ на выказваньні беларускага прэзыдэнта. Аляксандр Лукашэнка пад час сёньняшняй нарады назваў кампанію «банкрутам» і загадаў праінфармаваць пра гэта Лёнданскую і Маскоўскію біржы.

У сувязі з гэтым ААТ «Уралкалій» заяўляе наступнае:

«ААТ «Уралкалій» выказвае шкадаваньне ў сувязі з заявамі беларускага кіраўніцтва адносна бягучага становішча кампаніі і яе фінансавай справаздачнасьці, якія ганьбяць дзелавую рэпутацыю кампаніі і не адпавядаюць рэчаіснасьці.

Дадзеная справаздачнасьць была аўдыяваная і завераная адной зь вядучых сусьветных аўдытарскіх кампаній у поўнай адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі.

Пол Остлінг, незалежны дырэктар і старшыня Камітэта па аўдыце ААТ «Уралкалій» адзначыў у гэтай сувязі:

«Уралкалі» імкнецца да максымальнай ад крытасьці і праўдзівасьці ў сваёй фінансавай справаздачнасьці. Тры незалежны сябры Камітэта па аўдыце сочаць за падрыхтоўкай фінансавай справаздачнасьці і атрымліваюць даклады наўпрост ад незалежных зьнешніх аўдытараў «Уралкалія». Фінансавая справаздачнасьць кампаніі рэгулярна і без агаворак завяраецца на адпаведнасьць міжнародным стандартам. Таму мы лічым, што заявы беларускіх уладаў некарэктныя і зьяўляюцца часткай дзейснай кампаніі па дэзынфармацыі, якая мае на мэце нанясеньне шкоды рэпутацыі і бізнэсу «Уралкалія».

Пры канцы ліпеня «Уралкалій» абвясьціў аб намерах выйсьці са складу Беларускай калійнай кампаніі і пра пачатак новай стратэгіі продажу калійных угнаеньняў «аб’ёмы вышэй за цану». У адказ на гэта генэральны дырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы 26 жніўня ў Менску, абвінавачаны ў злоўжываньні ўладай і нанясеньні шкоды ў памеры 100 мільёнаў даляраў. Ён дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
XS
SM
MD
LG