Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жывой Свабодзе ад 20-й – праваабаронца Андрэй Бандарэнка


Праект закону пра зьмены ў Выбарчы кодэкс, які паступіў у Палату прадстаўнікоў, дагэтуль не апублікаваны, але зьмены ў законе ўжо больш-менш вядомыя. Які асноўны зьмест прынятых паправак, ці мяняюць яны сутнасьць выбарчага працэсу? Пра гэта ў бліц-аналізе раскажа юрыст Сяргей Альфер.

У беларускае заканадаўства маюць ўвесьці паняцьце катаваньня. Ці гэта хоць неяк дапаможа вязьням? Пра гэта і пра сытуацыю з палізьняволеным Мікалаем Аўтуховічам, які на знак пратэсту ўскрыў сабе жывот, – гутарка з госьцем эфіру, праваабаронцам і былым вязьнем Андрэем Бандарэнкам.

Таксама ў праграме – пра тое ці адбудзецца зьмена асноўнага акцыянэра “Ўралкалія” і ці можна будзе неяк кампэнсаваць страты, якія Беларусь панесла ад падзеньня ўсясьветных цэнаў на калійныя ўгнаеньні.

Прагучыць апытаньне ў Магілёве: “22 гады таму тагачасны Вярхоўны Савет зацьвердзіў новыя дзяржаўныя сымбалі Беларусі. Ці памятаеце – якія? Як да іх ставіцеся?”

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
XS
SM
MD
LG