Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 верасьня: 110 гадоў Натальлі Арсеньевай


Натальля Арсеньнева

Натальля Арсеньнева

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Менск — у цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук — вечар, прысьвечаны творчасьці Ніны Мацяш

Нью-Ёрк — саміт кіраўнікоў урадаў і лідэраў рамадзянскай супольнасьці пад эгідай ААН

Беларусь — сумесныя беларуска-расейскія стратэгічныя вайсковыя вучэньні.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

622 — Перасяленьне (гіджра) Мухамеда і яго прыхільнікаў з Мэккі ў Мэдыну

1187 — Салядын пачаў аблогу Ерусаліму супраць крыжакоў

1870 — Завершана аб’яднаньне Італіі. Італьянскія войскі занялі Папскую вобласьць і ўвайшлі ў Рым, які быў абвешчаны сталіцай каралеўства.

1939 ― пры ўключэньні тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад БССР пачаўся бой за Горадню

1944 ― заснаваная Гарадзенская вобласьць


У гэты дзень нарадзіліся:

1752 ― Геранім Страйноўскі, асьветнік, правазнаўца, рэлігійны дзеяч

1754 — Павал І, расейскі імпэратар

1810 ― Пляцыд Янкоўскі, беларускі пісьменьнік і перакладчык

1903 ― Натальля Арсеньнева, беларуская паэтка. Сярод яе твораў — верш «Магутны Божа»

1943 ― Ніна Мацяш, беларуская паэтка, перакладчыца


У гэты дзень памерлі:

1939 ― Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, польскі і беларускі пісьменьнік

1942 ― Карліс Улманіс, латвійскі дзяржаўны й палітычны дзяяч, прэзыдэнт Латвіі (1936-1940)

1993 ― быў забіты побач са сваім домам Дзьмітры Арцыменя, савецкі і беларускі партыйны і палітычны дзеяч, кіраўнік Гарадзенскага аблвыканкаму.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялiкiх сонцаў i сэрц малых!
Над Беларусяй, цiхай i ветлай,
Рассып праменьне свае хвалы.
Дай спор ў працы, будзённай, шэрай,
На хлеб штодзённы, на родны край,
Павагу, сiлу i велiч веры
У нашу праўду, у прышласьць — дай!
Дай урадлiвасьць жытнёвым нiвам,
Учынкам нашым пашлi ўмалот!
Зрабi магутнай, зрабi шчасьлiвай
Краiну нашу i наш народ!


Натальля Арсеньнева

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG