Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Маккейн крытыкуе Пуціна ў Pravda.ru


Джон Маккейн

Джон Маккейн

Амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец, кандыдат у прэзыдэнты ЗША на выбарах 2008 году, Джон Маккейн адказаў на артыкул Уладзіміра Пуціна ў New York Times пра Сырыю публікацыяй у расейскім інтэрнэт-выданьні Pravda.ru.

Маккейн піша ў сваім артыкуле, што расейцы заслугоўваюць лепшага ўраду, які верыць у грамадзян і дае перад імі справаздачу.

«Пуцін не паляпшае рэпутацыі Расеі ў сьвеце. Ён разбурае яе. Ён зрабіў Расею сябрам тыранаў і ворагам прыгнечаных, ёй не давяраюць народы, якія імкнуцца зрабіць нашу плянэту больш бясьпечнай, мірнай і квітнеючай», — напісаў Маккейн.

Сэнатар Маккейн асобна згадаў справу Магніцкага, закон аб забароне прапаганды гомасэксуалізму і перасьлед групы Pussy Riot у Расеі.

На мінулым тыдні ў артыкуле ў New York Times прэзыдэнт Расеі папярэдзіў, што напад ЗША на Сырыю будзе толькі спрыяць росту гвалту і тэрарызму, а таксама падарве намаганьні па вырашэньні іранскай ядзернай праблемы. Сэнатар Маккейн тады назваў артыкул Пуціна «абразай для інтэлекту любога амэрыканца».
XS
SM
MD
LG