Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей едзе ў Нью-Ёрк


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей з 24 па 28 верасьня бярэ ўдзел у працы 68-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН, якая праходзіць у Нью-Ёрку.

Як паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі, кіраўнік беларускай дыпляматыі выступіць падчас агульнапалітычнай дыскусіі Генасамблеі.

Макей таксама возьме ўдзел у адмысловым пасяджэньні Генэральнай асамблеі ААН, прысьвечаным дасягненьню Мэтаў разьвіцьця тысячагодзьдзя, сустрэчы высокага ўзроўню па ядзерным раззбраеньні, а таксама сустрэчы міністраў замежных спраў Руху недалучэньня.

Кіраўнік МЗС таксама правядзе шэраг сустрэч зь іншымі міністрамі ды кіраўніцтвам ААН для «абмеркаваньня супрацы ў двухбаковым і шматбаковым фарматах», паведамляе прэсавая служба.

Макей, які раней быў кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта, да 2013 году знаходзіўся у сьпісе беларускіх чыноўнікаў, якім быў забаронены ўезд у шэраг заходніх краінаў. У сьпіс неўязных ён быў унесены як асоба, датычная да жорсткага разгону акцыі 19 сьнежня 2010 году і перасьледу апазыцыі.

У ліпені 2013 году адбыўся першы за тры гады візыт Уладзімера Макея ў Брусэль на паседжаньне міністраў краінаў «Усходняга партнэрства».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG