Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ня супраць экстрадыцыі Баўмгертнэра


Уладзіслаў Баўмгертнэр

Уладзіслаў Баўмгертнэр

Лукашэнка лічыць магчымай экстрадыцыю Баўмгертнэра, калі ў Расеі разьбяруцца зь ім па законе.

Як паведамляе «Інтэрфакс-Захад», кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка не выключае магчымасьці экстрадыцыі генэральнага дырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгертнэра пры ўмове, што расейскія праваахоўныя органы правядуць неабходнае расьсьледаваньне ў межах закону.

«Калі расейскія сьледчыя будуць зацікаўленыя ў экстрадыцыі расейскага грамадзяніна, які намі быў затрыманы, то я тут ня бачу асаблівых перашкод. Мы за яго абсалютна не трымаемся», — заявіў Лукашэнка ў чацьвер на нарадзе па бягучых эканамічных і зьнешнепалітычных пытаньнях. На нараду запрошаны намесьнік Генэральнага пракурора РФ Аляксандар Зьвягінцаў.

«Калі сапраўды па законе разбяруцца, а там шкода калясальная і яна бачная няўзброеным вокам, то калі раптам спатрэбіцца, мы не павінны перашкаджаць і гэтаму (экстрадыцыі — ІФ )», — адзначыў Аляксандар Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэсьліў: «Ці не павінен нейкі жулік станавіцца перашкодай у адносінах дзьвюх дзяржаваў? Занадта шмат гонару для любога».

Кіраўнік дзяржавы заявіў , што «трэба зрабіць усё , каб разам з расейцамі мы расьсьледавалі гэты канфлікт і што за ім стаіць». «А за ім стаіць вельмі вялікая шматмільярдная сума грошай, страчаная Беларусьсю і Расеяй, і стаяць пэўныя высокапастаўленыя жулікі ў Расейскай Фэдэрацыі», — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама дадаў, што «калі ўзьнікнуць такія (жулікі — РС) у Беларусі , і расейцы папросяць іх адвезьці ў Расею, то мы ня будзем трымацца за грамадзянаў Беларусі і неадкладна іх перадамо».
Усё, што скрадзенае ў нас, павінна быць вернута. Да капейкі

«Галоўнае — ісьціна. Вінаваты — адказвай», — падкрэсьліў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў , што «з усім гэтым павінны разьбірацца кантралёры і сьледчыя».

«Рэальныя канцы ўсёй гэтай цёмнай гісторыі можна знайсьці ў Расеі», — адзначыў кіраўнік Беларусі. У сувязі з гэтым ён даручыў перадаць усе неабходныя матэрыялы, якія павінны стаць асновай для правядзеньня аўдыту, у тым ліку, Падліковай палаты Расеі. Акрамя таго, нагадаў Лукашэнка, генэральная пракуратура РФ таксама зьвярнулася да беларускіх калегаў па адпаведную інфармацыю. Ён даручыў генэральнаму пракурору Беларусі перадаць гэтыя матэрыялы. «Мы ні ў якім выпадку нічога не павінны хаваць», — заявіў Лукашэнка.

Тым больш, паводле яго словаў, ужо бачна: «Расеі нанесеная значна большая шкода, чым Беларусі». «А шкода, нанесеная Беларусі, павінна быць пакрытыя цалкам. Усё, што скрадзенае ў нас, павінна быць вернута. Да капейкі», — заявіў Лукашэнка.
XS
SM
MD
LG