Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўндтрэк да дня дзяржаўнасьці нашых сымбаляў


Пра «Пагоню» й бел-чырвона-белы сьцяг сьпяваюць Ліка Ялінская, Песьняры і Лявон Вольскі.

«Сымбалі веры й свабоды» — складанка, прысьвечаная бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня», выйшла сёлета ўвесну.

На дыску сабраныя кампазыцыі, якія выконваюць Зьміцер Вайцюшкевіч, «Песьняры», Аляксей Шадзько, Віктар Шалкевіч, Ліка Ялінская (Агурбаш), IQ-48, Сяржук Сокалаў-Воюш, Лявон Вольскі і іншыя — усяго 22 трэкі. Бонусамі — лекцыі пісьменьніка Ўладзімера Арлова і гісторыка Сяргея Харэўскага.

Аўтар ідэі «Сымбаляў веры і свабоды» Віталь Супрановіч апавёў Радыё Свабода, што адна з мэтаў дыску — праз музыку зьменшыць палітызаванасьць нацыянальных сымбаляў Беларусі.

19 верасьня 1991 году

19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет прыняў пастанову пра зьмену назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўнымі сымбалямі былі зацьверджаны «Пагоня» й бел-чырвона-белы сьцяг.


«Нездарма ў нас тут Агурбаш побач з Вайцюшкевічам, а „Песьняры“ побач зь Лявонам Вольскім. І ўсе сьпяваюць пра сьцяг і герб. Я хачу, каб у сьвядомасьці людзей зьнік страх перад нашымі нацыянальнымі сымбалямі, які выкліканы палітызаванасьцю. А ўвогуле мая мара — каб у нас было два нацыянальныя сьцягі, як цяпер дзьве нацыянальныя мовы. Тады б кожны мог выбраць тое, што яму бліжэй, і Беларусь стала б вядомай у сьвеце як адзіная краіна з двума сьцягамі», — кажа прадусар Віталь Супрановіч.

Слухайма!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG