Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода працягвае нарошчваць прысутнасьць у самых папулярных у Беларусі сацыяльных сетках.

Мы зьмянілі дызайн і афармленьне нашых суполак, зрабілі іх больш прывабнымі і зручнымі для карыстальнікаў

Сёньня суполка Радыё Свабода «Вконтакте» налічвае амаль 12 тысячаў чалавек і зьяўляецца самай вялікай па колькасьці сяброў сярод усіх суполак беларускіх мэдыяў.

У Facebook старонка Радыё Свабода налічвае 7,8 тысячы чалавек. Паводле інфармацыі Marketing.by, наша старонка у жніўні займала 4-е месца па агульнай колькасьці падпішчыкаў і 2-е — па колькасьці актыўных карыстальнікаў сярод усіх беларускіх мэдыяў, саступаючы толькі Tut.by



Twitter Радыё Свабода налічвае амаль 2,5 тысячы падпісчыкаў. Праз Twitter вы можаце падзяліцца апэратыўнай інфармацыяй ці задаць пытаньне журналістам Свабоды. Вашыя камэнтары паказваюцца і на галоўнай старонцы нашага сайту www.svaboda.org.

2,6 тысячы падпіcчыкаў нашага каналу на Youtube. Навіны, аналітычныя перадачы, апытаньні і фільмы — вы можаце глядзець онлайн. Зьвярніце ўвагу на цікавае відэа з Плошчы, відэаролікі «Цырк за дротам» і «Саўка ды Грышка».

Далучайцеся да нашых суполак і заставайцеся са Свабодай.

Калі вы маеце цікавыя факты, навіны, фотаздымкі, эксклюзіўную інфармацыю, якой бы хацелі падзяліцца ці якая магла б стаць асноваю цікавага сюжэту, дасылайце нам яе праз сацыяльныя сеткі. Нашыя журналісты яе апрацуюць, і мы яе апублікуем на сайце Свабоды ды ў нашых сацыяльных сетках.

Мы заўжды ўганароўваем сваіх аўтараў і актыўных чытачоў каштоўнымі і карыснымі прызамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG