Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рухані запэўнівае: Іран ніколі ня будзе распрацоўваць ядзерную зброю


Хасан Рухані

Хасан Рухані

Прэзыдэнт Ірана Хасан Рухані заявіў, што ягоная краіна ніколі ня будзе распрацоўваць ядзерную зброю. Рухані кажа, што ён мае поўнае права дамовіцца пра саступкі з боку Захаду па спрэчнай ядзернай праграме Ірану.

У інтэрвію NBC Рухані паведаміў, што атрымаў «пазытыўны і канструктыўны» ліст ад прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, які павіншаваў яго з абраньнем на пасаду прэзыдэнта.

Інтэрвію папярэднічае візыту Рухані ў штаб-ватэру ААН. Прэзыдэнт Ірану павінен прыняць удзел у паседжаньні Генэральнай Асамблеі ААН на наступным тыдні.

Афіцыйны прадстаўнік Белага дому Джэй Кэрні заявіў, што ў Барака Абамы не было плянаў сустракацца з Рухані.

Аднак, кажа Кэрні, ЗША правераць заявы Хасана Рухані, што ён хоча палепшыць стасункі зь міжнароднай супольнасьцю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG