Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У новай перадачы «Свабода бяз гальштукаў» гаворым пра палітычныя бэстсэлеры ў Беларусі, пра кнігі, прысьвечаныя найноўшай гісторыі Беларусі, асобам найноўшай гісторыі Беларусі, якія выклікалі шырокі розгалас і запатрабаваныя грамадзтвам.

Якія выданьні часоў незалежнай Беларусі можна было б назваць палітычнымі бэстсэлерамі? У чым адметнасьць кнігі Сяргея Навумчыка пра 1991 год? І чым яна адрозьніваецца ад мэмуараў Вячаслава Кебіча, Станіслава Шушкевіча, Пятра Краўчанкі, прысьвечаных таму ж самаму пэрыяду гісторыі? У чым спэцыфіка жанру палітычнай біяграфіі, і чым розьняцца кнігі пра Лукашэнку Аляксандра Фядуты, Паўла Шарамета і Сьвятланы Калінкінай і Валера Карбалевіча? Ці могуць кнігі беларускіх аўтараў, прысьвечаныя падзеям і асобам найноўшай гісторыі, стаць бэстсэлерамі ў іншых краінах?

Гэта ды іншае абмяркоўваюць Сяргей Навумчык, аўтар кнігі «Дзевяноста першы», Аляксандар Лукашук, аўтар кніг пра палітычныя рэпрэсіі, і Валер Карбалевіч, аўтар палітычнага партрэту Аляксандра Лукашэнкі. Вядоўца — Ганна Соўсь.

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG