Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адчынілася крама тавараў з-за кратаў


Крама турэмных тавараў у Івацэвічах

Крама турэмных тавараў у Івацэвічах

Пэнітэнцыярная сыстэма МУС пачала гандляваць сэйфамі, міліцэйскімі пагонамі, санкамі і карцінамі праз краму, якая адчынілася ў Менску.

Крама спэцыялізуецца на продажы тавараў, якія вырабляюцца прадпрыемствамі крымінальна-выканаўчай сыстэмы Міністэрства ўнутраных спраў.

Як паведамілі Інтэрфаксу ў МУС, у краме можна набыць мэталёвыя шафы і сэйфы, ацынкаваны посуд, рыдлёўкі, каністры і іншыя тавары.

Швейная вытворчасьць прадстаўленая форменным абмундзіраваньнем, рознымі відамі рабочай і спэцыяльнай вопраткі, адзеньнем для адпачынку і турызму. Супрацоўнікі праваахоўных органаў, акрамя форменнага абмундзіраваньня, могуць набыць у краме пагоны, шаўроны, нашыўкі.

Прадаюцца таксама рэпрадукцыі карцін, дэкаратыўныя дэталі інтэр’еру і сувэніры.

Пакупнікі могуць пакінуць заяўкі на выраб прадукцыі па індывідуальнай замове. Асартымэнт абяцаюць пашыраць.

«Новая крама — гэта месца, дзе можна купіць прадметы, якія робяць наша жыцьцё больш камфортным і цікавым», — сказаў прадстаўнік МУС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG